Маладзечанскі райвыканкам 18 красавіка адмовіў мясцовым актывістам у заяўцы на правядзенне пікета, прымеркаванага да чарговай, 32-й гадавіны, аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Забарону райвыканкам абгрунтаваў тым, што масавае мерапрыемства было заяўлена не ў пастаянным месцы яго правядзення, якім з'яўляецца пляцоўка перад амфітэатрам у парку культуры і адпачынку імя Перамогі ў г. Маладзечна.
Паводле заяўкі пікет планаваўся адбыцца на Цэнтральнай плошчы г. Маладзечна 26 красавіка 2018 года з 17.00 да 18.00.
Праваабаронца Алесь Капуцкі і актывіст Аляксей Хвосцік паведамляюць, што мэтай пікета з’яўлялася інфарміраванне насельніцтва аб небяспецы выкарыстання атамнай энергетыкі ў сувязі з 32-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Крыніца: У Маладзечна забаранілі пікет да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Дакумент