Перад пачаткам суда над незалежнымі журналістамі ў Берасці. Адразу трох незалежных журналістаў судзяць сёння ў Берасці. Суд Ленінскага раёна разглядае адміністрацыйныя справы журналістаў Белсата Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, а таксама журналіста Беларускага Радыё Рацыя Яўгена Скрабца.

28 кастрычніка 2018 году ў Менску адбыліся традыцыйныя шэсьце і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў «Дзяды».  

Дыскусія на тэму смяротнага пакарання У нядзелю, 28 кастрычніка, у мінскай арт-прасторы Ок16, адбыўся фестываль Generation Ў, які быў прысвечаны новай генерацыі людзей і ініцыятываў.

Алесь Бяляцкі на Сусветным саміце праваабаронцаў-2018 У Парыжы 29 кастрычніка распачаў працу Сусветны саміт праваабаронцаў-2018. Ён прысвечаны 70-годдзю Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека і 20-годдзю Дэкларацыіі ААН аб праваабаронцах.

Блогер Сяргей Пятрухін і праваабаронца Уладзімір Вялічкін пасля суда. Разгляд адміністрацыйнай справы Сяргея Пятрухіна перанесены на 31 кастрычніка. Берасцейскі блогер хадайнічаў перад судом аб азнаямленні з матэрыяламі справы.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі Суд Мінскага раёну 29 кастрычніка асудзіў сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага да штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў (735 рублёў), паведамляе bchd.info. Яго пакаралі па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за тое, што ён стаяў на фоне бела-чырвонага белага сцягу і выказваў публічна меркаванне ў дачыненні да рэстарацыі “Поедем-поедим”.

Павел Севярынец падпісвае пратакол 3 кастрычніка. Фота Іллі Дабратвора Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”  Павел Севярынец атрымаў позву ў Бараўлянскае аддзяленне міліцыі Мінскага РУУС.

Назіральнікі за працай пад час шэсця Дзяды. Пад час традыцыйнага шэсця на Дзяды ў Курапаты 28 кастрычніка супрацоўнік міліцыі на некаторы час затрымаў двух назіральнікаў ControlBY.

Зміцер Паліенка ў Мінску. Фота: Радыё Свабода. Палітвязень Зміцер Паліенка раніцай 24 кастрычніка выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання ў папраўчай калоніі №2 у Бабруйску. “Праз гадзіну Зміцер будзе на вакзале”, - паведаміла ў фэйсбуку ягоная сяброўка Марына Насенка.

Кармленне галубоў у Берасці 28 кастрычніка. Фота: Радыё Свабода Пасля затрыманняў, судоў і арыштаў, людзей, якія выйшлі на плошчу Леніна Берасця сёння пакарміць галубоў, прыйшло яшчэ болей. Больш за  120 праціўнікаў будаўніцтва завода сабраліся на плошчы Леніна 28 кастрычніка.