10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. У гэты дзень, 70 год назад, на Генеральнай Асамблеі ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
Сёння тэкст Дэкларацыі перакладены больш чым на 370 моў, што сведчыць пра універсальны характар гэтага важнага дакумента.
“Яна паслужыла прыкладам для канстытуцый многіх новых незалежных дзяржаў і многіх новых дэмакратый. Яна стала той меркай, з дапамогай якой мы судзім пра дабро і зло у нашым разуменні”, - выказаўся некалі былы Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
Відэафільм, створаны праваабаронцамі "Вясны", прысвечаны 70-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і распавядае пра падзеі, якія папярэднічалі прыняццю Дэкларацыі, а таксама аб тым, як важна захоўваць правы і свабоды чалавека ў нашыя дні.
Крыніца: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека – вялікая каштоўнасць для чалавецтва Відэа