Праваабаронцы адзначаюць дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Напярэдадні 70-годдзя прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека беларускія праваабаронцы традыцыйна правялі інфармацыйную акцыю. У Менску і іншых гарадах вясноўцы раздавалі спецыяльны выпуск газеты “Народная Воля”.

Праваабаронцы адзначаюць дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

“2018 год унёс у змаганне за правы чалавека ў Беларусі новыя фарбы. Калі 2017 год праходзіў пад сцягам барацьбы за сацыяльныя правы – мы памятаем пра акцыі ў шматлікіх беларускіх гарадах супраць падатку на так званае дармаедства, дык сёлета на першы план выйшла барацьба за чыстае паветра, ваду, экалагічна прымальнае асяродзе. У Брэсце і Светлагорску гэта супрацьстаянне мае зацяжны і пастаянны характар. У Брэсце будаўніцтва акумулятарнага завода, у Светлагорску запуск завода беленай цэлюлозы выклікалі мірныя пратэсты мясцовых жыхароў, - адзначыў старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Праваабаронцы адзначаюць дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Праваабаронцы адзначаюць дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У Мінску гараджане цікавіліся спецыяльным выпускам “Народнай Волі”, ахвотна разбіралі газету і атрымлівалі адказы на пытанні, якія іх цікавілі.

Крыніца: Праблемы Берасця, Светлагорска – агульныя праблемы. Праваабаронцы аб правах чалавека