Раніцай, 17 сакавіка быў затрыманы віцебскі журналіст глоўны рэдактор сайта "Народныя навіны Віцебска" Сяргей Серабро. У яго дома прайшоў ператрус, канфіскаваная тэхніка. Затым ён быў дастаўлены ў бліжэйшы пастарунак. Але праз некалькі гадзін яго адпусцілі.
У той жа дзень з ператрусамі прыйшлі да былых журналістаў-фрылансераў Алены Сцяпанавай і Віталя Скрыля. Сілавікі ў іх таксама шукалі рэчавыя доказы іх “супрацьпраўнай дзейнасці”. Затым журналістаў дапыталі, пасля чаго яны былі адпушчаныя на волю. А жуналістку Вікторыю Дашкевіч затрымалі да суда, які пройдзе ў панядзелак, 20 сакавіка.
У вынікў неадкладных аператыўных дзеянняў работнікі міліцыі забралі ўсе гаджэты, якія належаць журналістам, з мэтай перадаць электронныя прылады спецыялістамі ў галіне IT-тэхналогій, для праверкі наяўнасці ў іх звестак аб датычнасці былых работнікаў СМІ да “супрацьпраўнай дзейнасці”.
Павел Сухі