На 15 сутак 1 сакавіка была асуджана і жонка Віктара Стукава. Яе таксама асудзілі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў: так суд кваліфікаваў наяўнасць падпіскі на BySol у сацыяльных сетках. Спадар Стукаў быў дапушчаны на судовы працэс сваёй жонкі ў якасці афіцыйнага прадстаўніка, і ён тлумачыў суду, што звесткі пра падпіску Святлана Стукава не карысталася – што яна была зроблена чыста намінальна.
У якасці прадстаўніка Віктар Стукаў некалькі разоў адведваў жонку ў полацкім ІЧУ.
У верасні-кастрычніку 2022г. Стукаў адбыў 30 сутак за кратамі. На 15 сутак яго асудзілі яшчэ ў 2021г. за рэпост артыкула з сайта вядомага тэлеканала, пазней прызнанага экстрэмісцкім. Аднак судовага рашэння Стукаў на рукі не атрымліваў і пакарання не адбыў. Яшчэ 15 сутак яму «дадалі»за фотаздымкі з пратэстаў 2020 г., якія знайшлі ў сацыяльных сетках. Суд вырашыў, што такім чынам Стукаў праводзіў у інтэрнэце несанкцыянаваную акцыю.
Міхась Хмара