Да гэтага ўжо прайшоў ператрус у яе маці, што жыве у прыгарадзе Наваполацка, і, згодна з паперамі, якія пабачылі яе родныя, плануецца ператрус па месцы прапіскі мужа Вольгі.
Афіцыйнай падставай ператруса з'яўляюцца крымінальныя справы, узбуджанныя за разгалошванне нейкіх сведчанняў і абраза нейкіх трох асоб.
Але падчас ператруса сілавікі распытвалі пра дзейнасць грамадскай арганізацыі “Рух за свабоду”, пра Юрыя Губарэвіча, удакладнялі, ці займаецца Вольга за мяжой нейкай палітычнай дзейнасцю.
Па выніках першага ператруса была вынята тэхніка блізкіх Вольгі, але ніякіх пратаколаў, ці вопісу вынятага супрацоўнікі міліцыіі не пакінулі, спасылаючыся на тое, што гэта не прадугледжана Крымінальна-працэсуальным кодэксам краіны.
Іван Чайка