Пра ператрусы і затрыманні стала вядома познім вечарам 24 лістапада, але сілавікі пачалі ўрывацца да людзей у чацвер ад самага ранку.
Юры Дзіковіч падчас пратэстаў 2020 году быў сярод актывістаў, якія намагаліся сустрэцца з кіраўніком Пастаўскага райвыканкама. У пачатку 2021 года ў Дзіковіча быў ператрус. Яго вінавацілі ў абразе міліцыянтаў. Яму быў забаронены выезд з Беларусі, але яму ўдалося выехаць у Еўропу, а нядаўна ён вярнуўся. Ператрусы адбыліся яшчэ ў васьмі чалавек.
Адзначаецца, што з людзьмі сілавікі абыходзіліся жорстка. Ці на волі яны, невядома. Родзічы ўстрымліваюцца гаварыць пра гэта і просяць не называць іх імёны.
Вобшукі былі і ў тых, хто з'ехаў з Беларусі, і ў тых, хто застаўся. Дапускаю, што дамы ператрэслі ў большай колькасці людзей. Родзічы пра тое проста не паведамляюць, бо баяцца, што стане яшчэ горш.
Іван Чайка