Сяргея Лапунова абвінавачваюць у правядзенне пікету. Напэўна, пад пікетам маецца на ўвазе відэа, запісанае сябрамі страйкаму «Нафтан» у падтрымку галасавання на платформе «Голас». Сяргей Лапуноў – працаўнік ААТ «Нафтан». Стаж працы – 20 гадоў. 12 снежня ён далучыўся да нацыянальнай стачкі.
Таксама затрымалі Андрэя Шкірэнку, работніка ААТ «Нафтан» з працоўным стажам 30 гадоў, які далучыўся да стачкі 4 снежня 2020 году. Андрэй Шкірэнка – намеснік старшыні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага Прафсаюзу на ААТ «Нафтан».
У гэты ж дзень супрацоўнікі МУС наведалі кватэры і іншых сябраў стачкаму, але не засталі іх удома
Наступным днём, 24 сакавіка, у Наваполацку быў таксама затрыманы ўдзельнік стачкі Аляксандр Капшуль – былы юрысконсульт прадпрыемства «Нафтан». Яго затрымалі па дарозе ў суд, дзе мужчына меўся прадстаўляць інтарэсы свайго падабароннага.
Паведамляецца, што ў дварах дамоў, дзе жывуць астатнія стачкамаўцы, дзяжураць міліцэйскія аўтамабілі.
Зміцер Міраш