Віцебскія апазыцыянэры байкатуюць назіраньне на ўчастках для галасаваньня
На канец верасьня за адзін тыдзень да дня пачатку галасаваньня толькі чатыры палітычныя структуры зарэгістравалі сваіх сяброў назіральнікамі на ўчастках для галасаваньня.
У Гарадку ўжо гатовыя забясьпечыць масавае галасаваньне па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў
23 верасьня ў першы дзень дзяжурства ўчастковых камісіяў назіральнік Леанід Гаравы, які зьяўляецца каардынатарам назіраньня руху “За свабоду” па Віцебскай вобласьці, зафіксаваў парушэньні на пяці выбарчых участках Гарадка, дзе ў сьпісы для галасаваньня па месцы знаходжаньня выбаршчыкаў было ўнесена ад 87 да 360 грамадзян.
У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў
Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сяброў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесьці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску, пачынаючы з 5 кастрычніка і заканчваючы апошнім днём галасаваньня 11 кастрычніка.
Праваабаронцу Валеру Місьнікаву пагражае адміністрацыйнае пакараньне
28 верасьня Валер Місьнікаў, якога спачатку ўключылі ў склад участковай выбарчай камісіі, а потым зь яе выключылі, быў выкліканы ў АУС Чыгуначнага раёну Віцебску. Начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі маёр Аляксандар Рыбакоў апытаў праваабаронцу, каб высьветліць, ці парушыў той артыкул 23.5 КаАП – абраза службовай асобы падчас выкананьня ёй службовых паўнамоцтваў.
Віцебскія актывісты КХП-БНФ: Псэўдавыбарам – татальны байкот!
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына не адгукнулася на прапанову апазыцыянэраў і ня стала зьвяртацца да кіраўніцтва адміністрацыі прэзыдэнта і ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Цяпер віцебскія сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ шукаюць кантактаў з назіральнікамі і зьбіраюцца заклікаць выбарцаў байкатаваць «псэўдавыбары».