Толькі адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты адказаў на пытаньні прадпрымальнікаў
Віцебская стваральніца прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч распавяла пра спробы высьветліць стаўленьне кандыдатаў у прэзыдэнты да праблем малога бізнэсу. З усіх кандыдатаў адказала прадпрымальнікам толькі Тацьцяна Караткевіч.
Кіраўніцтва БРСМ Віцебшчыны адхрышчваецца ад інструкцыяў тролям
Прадстаўнікі віцебскага абласнога аддзяленьня Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі запэўніваюць, што не рассылаюць лісты тролям з указаньнем, які канкрэтны артыкул трэба камэнтаваць на «Нашай Ніве».
Правільнай дарогай ідзём, таварышы?
Яшчэ пры канцы жніўня адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Віцебску былі сфармаваныя ўчастковыя камісіі па выбарах прэзыдэнта краіны. На першы погляд, усё зроблена ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Толькі вось ніякімі законамі не прадугледжана, каб участковыя камісіі фармаваліся паводле вытворчага прынцыпу.
Віцебскі праваабаронца: Уладу захапілі мутанты!
Праваабаронца Валер Місьнікаў мяркуе, што ўсё тое, што адбылося пасьля зьнікненьня яго імя са сьпісу сяброў участковай камісіі №17 гораду Віцебску можна расцаніць, як бязьдзейнасьць прадстаўнікоў судовай улады ў пэрыяд выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі. Пракурорскія чыноўнікі наўмысна самаўхіліліся ад выкананьня ўскладзеных на іх дзяржавай абавязкаў па наглядзе за ходам выбарчага працэсу.
Тацьцяну Севярынец апыталі ў пракуратуры наконт «расьпісак за Лукашэнку»
Каардынатарку аргкамітэту па стварэньні партыі БХД выклікалі ў Віцебскую абласную пракуратуру, каб узяць тлумачэньні пра яе аповед, працытаваны на сайце bchd.info. Актывістка распавяла, што жыхары Віцебску казалі ёй, нібыта ў бацькоў, чые дзеці вучацца ў сярэдняй школе number 38, бралі расьпіскі, што яны прагаласуюць на прэзыдэнцкіх выбарах за Аляксандра Лукашэнку.