16 жніўня ў канфэрэнц-залі віцебскага гатэлю «Лучоса» прайшлі дзьве панэльныя дыскусіі з удзелам мясцовых і менскіх сьпікераў ад апазыцыйных партыяў. Тэма: «Як вярнуць выбарцу права выбару». У ролі мадэратара сустрэчы выступіў былы старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Віцебскія сябры дэмакратычных партыяў акрэсьлілі супольны плян дзеяньняў. Праведзеная 18 ліпеня сустрэча папярэднічала заплянаванаму на жнівень кругламу сталу, тэмай якога стане ўзгадненьне дакумэнту па ўнясеньні зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс.

Круглы стол, які адбыўся 16 чэрвеня, быў прысьвечаны абмеркаваньню распрацаванага спэцыялістамі правай кааліцыі праекту Закону «Аб унясеньні зьменаў у Выбарчы кодэкс».

30 сакавіка ў віцебскім «Эўрапейскім клюбе» сабралася некалькі дзясяткаў актывістаў з абласнога цэнтру і Воршы, якія бралі ўдзел у нядаўняй выбарчай кампаніі. У сустрэчы ўдзельнічалі незалежныя назіральнікі, каардынатары кампаніі «Права выбару», якая арганізавала маніторынг назіраньня па ўсёй краіне, прадстаўнікі палітычных партыяў і былыя дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў.

Вынікі выбараў ў мясцовыя саветы, што адбыліся ў лютым, ня сталі нечаканасьцю для актыўнага ўдзельніка электаральных баталіяў у Віцебску падпалкоўніка ў адстаўцы Вадзіма Кузьміна. Ён ня толькі балятаваўся у дэпутаты ад партыі левых «Справядлівы сьвет», але і зарэгістраваўся ў якасьці назіральніка на адным з участкаў, дзе зафіксаваў рэкордную колькасьць парушэньняў – трыццаць шэсьць.