Сябра партыі “Справядлівы сьвет” папярэдзіў пракуратуру аб магчымай правакацыі
Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты ад апазыцыйнай левай партыі “Справядлівы сьвет” Вадзім Кузьмін зьвярнуўся ў пракуратуру наконт магчымай правакацыі ў дачыненьні да яго і ягонай жонкі Вольгі Каравашкінай. Ён баіцца, што ў ягоную кватэру могуць падкінуць набоі да стрэльбы ці нават наркотыкі.
“Галоўнае – захацець!” Натальля Шарыпа сабрала 1500 подпісаў і чакае рэгістрацыі
Патэнцыйная кандыдатка ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Натальля Шарыпа зь Віцебску сабрала ў паўтары разы больш подпісаў выбарцаў, чым таго патрабуе заканадаўства, – 1500. Пры тым што з 14-ці чалавек яе ініцыятыўнай групы актыўным зборам займаліся толькі 6 сябраў групы. “Няма нічога немагчымага!” – кажа Натальля.
Апазыцыянэраў не пусьцілі ва ўчастковыя камісіі
У чацьвер 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднаньняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.
“Жывем як у турме…” Пэнсіянэр зладзіў пікет пад сьценамі віцебскага СІЗА - відэа
Віцебскі пэнсіянэр і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімер Мацкевіч зладзіў перадвыбарчы пікет пад сьценамі віцебскага сьледчага ізалятару. На думку Мацкевіча, уся нашая краіна ператварылася ў адну вялікую турму, а ўсе грамадзяне – у яе вязьняў. “Дык дзе ж яшчэ зьбіраць подпісы, калі не пад сьценамі вязьніцы?” – кажа пікетоўца.
Мікола Статкевіч у Полацку: Гэта вельмі злы на ўладу рэгіён…
У Полацку і Наваполацку 28 верасьня адбыліся пікеты ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў Палату прадстаўнікоў. Падтрымаць кандыдатаў ад “Народнай Грамады” прыехаў лідэр Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч.