Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў лічыць, што падчас фармаваньня Віцебскай абласной выбарчай камісіі мела месца дыскрымінацыя: старшыня абласнога савету Уладзімер Цярэнцьеў кепска азваўся пра яго, выступаючы перад прысутнымі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У Віцебску 25 траўня дзьве ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзыдэнцтва пачалі зьбіраць подпісы выбарцаў на пікетах, якія ладзілі на плошчы каля піраміды ТЦ «Марка-сіці». Подпісы можна было пакінуць за Сяргея Чэрачня («Чэ») і Сьвятлану Ціханоўскую – жонку блогера «Краіны для жыцьця» Сяргея Ціханоўскага.

19 траўня Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў прыняла пастанову аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп пяці «кандыдатаў пратэсту» зь Віцебскай вобласьці. Трое зь іх – Натальля Стрэльчанка, Аляксандар Якушкоў і Уладзімер Кійко – падалі на гэтае рашэньне скаргі ў Вярхоўны суд.

У аўторак 19 траўня на сумесным паседжаньні Віцебскага аблвыканкаму і абласнога Савету дэпутатаў была ўтвораная Віцебская абласная выбарчая камісія (ВАВК) па выбарах прэзыдэнта краіны. У складзе камісіі – 7 прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый, 4 чалавекі ад партый, 2 – вылучаныя грамадзянамі.

15 траўня скончыўся прыём дакумэнтаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. У выніковым сьпісе апынулася 55 прэтэндэнтаў на прэзыдэнцтва, сярод якіх – 6 жыхароў Віцебскай вобласьці: трое з Віцебску, па адным з Воршы, Наваполацку і Дуброўна. Хто яны?..