Кар'ерны рост Дзмітрыя Дзямідава быў праказальны: ён быў прызначаны намеснікам старшыні Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта, потым яго прызначылі на пасаду старшыні. Падчас апошніх выбараў балатаваўся ў абласны савет па Маладзёжнай акрузе №19.
6 сакавіка на першай сесіі Віцебскага аблсавета Дзямідава абралі старшынём гэтай структуры, яго намесніцай стала Ірына Ляўковіч – кіраўніца ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, якая засталася ў аблсавеце ўжо на другі тэрмін.
Рэкамендуючы Дзмітрыя Дзямідава на пасаду старшыні аблсавета, ягоныя калегі сцвярджалі, што, кіруючы Наваполацкім гарвыканкамам, ён «зрабіў значны ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада і рэгіёна ў цэлым, быў ініцыятарам маштабнага пераабсталявання гігантаў хімічнай прамысловасці». Пры ім Наваполацк стаў «цэнтрам прыцягнення інвестыцый», цытуе ўдзельнікаў першый сесіі Віцебскага аблсавета 29 склікання дзяржаўная газета «Витебские вести».
Раман Маёраў