Напачатку ён выказаўся пра выбары і прызначаных дэпутатаў.
“Выбары, адзіны дзень галасавання паказваюць, што наша грамадства адзіна ў разуменні важнасці захавання міру, стабільнасці і эфектыўнага развіцця, нашы грамадзяне вылучылі ў кандыдаты ў дэпутаты тых людзей, якія сваёй працоўнай дзейнасцю, вынікам працы, стаўленнем да людзей, дзяржавы, прафесіяналізмам пацвердзілі сваю кампетэнтнасць у выкананні функцый, якія ўскладаюцца на прадстаўнікоў органаў мясцовага самакіравання і заканадаўчай улады”
Далей Юры Дзяркач пачаў “пець дыферамбы” Лукашэнку.
“Гатоўнасць кіраўніка дзяржавы, паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, балатавацца ў прэзідэнты ў наступным годзе ўспрынята беларускім народам вельмі пазітыўна і з удзячнасцю. Кожны з нас надмерна ўдзячны за яго тытанічную працу, якая дазволіла ў краіне захаваць мір, важкія сацыяльныя гарантыі, высокую якасць жыцця, стабільнае развіццё эканомікі”, - сказаў старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Тут чыноўнік, відаць, пераблытаў паняцці “я” і “народ”.
Пасля Юры Дзяркач нагадаў пра патрабаванні Лукашэнкі да беларусаў. А гэта выконваць свой грамадзянскі абавязак, якасна працаваць, абараняць нашу краіну, аказваць узаемную падтрымку, праяўляць цярпімасць, будаваць добрыя адносіны з нашымі суседзямі.
Але і тут дысананс, бо як беларусы могуць будаваць добрыя адносіны з суседзямі, калі Лукашэнка зрабіў краіну ізгоем, з якой сябруюць толькі краіны, у якіх пануе дыктатуры, ці краіны-агрэсары, як Расея.
Напрыканцы чыноўнік згадаў і ЗША. Ён заклікае беларусаў супрацьстаяць жаданням кіраўніцтва ЗША і іх паслядоўнікаў, паказваючы найвышэйшую дысцыпліну, адзінства грамадства, забяспечваючы дынамічнае развіццё Беларусі ў саюзе з Расеяй ды іншымі дружалюбнымі краінамі.
Якія жаданні ЗША меў на ўвазе Юрый Дзяркач – невядома.
Кірыл Уткін