Аўторак, 16 Студзень 2024

Віцебшчына: «конкурс» ахвотных трапіць у Парламент- 2,5 прэтэгдэнты на адно месца

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Завяршылася падача дакументаў для рэгістрацыі на кандыдатаў у дэпутаты Парламента і мясцовыя саветы. Паводле інфармацыі абласной выбарчай камісіі, на Віцебшчыне неабходна абраць 14 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, на якія прэтэндуюць 35 чалавек. Сярод іх 20 актывістаў палітычных партый, у асноўным гэта члены Беларускай партыі "Белая Русь" (9) і ЛДП (9). Прычым на чарговы тэрмін вырашылі балатавацца трое дзейных дэпутатаў Парламента. Працэдура рэгістрацыі кандыдатаў працягнецца па 30 студзеня ўключна, пасля чаго тыя, хто пройдзе яе паспяхова, атрымаюць пасведчанні кандыдатаў і пачнуць агітацыю.

Дарэчы, ахвотых па другім разе папрацаваць у якасці дэпутатаў мясцовых саветаў у прапарцыйных адносінах куды меней: усяго сем дзейных дэпутатаў з амаль 3-х тысяч прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю. З іх 721 чалавек – прадстаўнікі палітычных партый (гэта 24 % ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў). Найбольшую колькасць кандыдатаў вылучыла Беларуская партыя "Белая Русь" - 621 актывіста (больш за 86 % ад колькасці ўсіх прадстаўнікоў партый). Ад Камуністычнай партыі Беларусі гатовы пазмагацца за мандаты 47 чалавек, ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі - 38, ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - 15 прадстаўнікоў. Беспартыйных вылучэнцаў усяго 100 чалавек.

Яшчэ адна асаблівасць цяперашняй выбарчай кампаніі на Віцебшчыне – гэта палітычная актыўнасць дэманструюць жанчын: іх каля 56 % ад агульнай колькасці тых, хто падаў дакументы на рэгістрацыю.

Ларыса Леановіч