З прэтэндэнтаў на заканадаўчае месца толькі трое дзеючыя дэпутаты парламента: беспартыйны дэпутат Віктар Нікалайкін (выбарчая акруга - Віцебская-Горкаўская № 17), член РППіС дэпутат Дзяніс Карась (Наваполацкі № 24), беспартыйны дэпутат Святлана Адзінцова (Полацкі гарадскі). Усе гэтыя кандыдаты пражываюць у Менску.
У Лепельскі №23 будуць збіраць подпісы за вылучэнне беспартыйнага намесніка старшыні Лепельскага райвыканкама Віктара Азаронка і сябра БП “Белая Русь” дырэктара мясцовага музея Наталлю Залескую.
У Талачынскую выбарчую акругу № 30 вырашыў вылучыцца адзіны на ўсю вобласць прадстаўнік грамадскага аб'яднання. Гэта Уладзімір Бабічаў, першы сакратар Віцебскай абласной арганізацыі РГА "Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі".
Ёсць усе перадумовы, што пасля выбараў пойдзе на працу ў парламент кіраўнік Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Юры Панфілаў. Зарэгістраваная ім ІГ пачала збор подпісаў у выбарчай Віцебскай-Кастрычніцкай № 20 акрузе.
Сенсацыяй, бягучай выбарчай кампаніі стала рэгістрацыяй ІГ палкоўніка-цік-токера Руслана Шкодзіна, які да таго ж займае пасаду ваеннага камісара Віцебскай вобласці. У выпадку яго рэгістрацыі, ён будзе змагацца за месца дэпутата ў Віцебскай-Чыгуначнай № 19 ВА.
Паліна Курзава