«Беларускі Веснік» - гэта спосаб выхаду натуральнага жадання грамадзян рэалізаваць сваё права на свабоду слова, а таксама атрымліваць, апрацоўваць і распаўсюджваць незалежную ад дзяржаўных структур і цэнзуры інфармацыю. Гэта пляцоўка, дзе кожны жадаючы можа публічна распаўсюджваць сваё меркаванне, крытыкаваць дзеянні ці бяздзеянне ўладаў, рэкламаваць свае палітычныя погляды.
Гэты досвед, высока ацэньваюць у расійскіх рэгіёнах.
Так, Дзмітрый Чарнышоў — адзін з арганізатараў антываеннага супраціву ў Расіі ў сябе ў канале публікуе (https://t.me/ResistanceRF/233) прыклад "Беларускага Весніка" як спосаб інфармавання насельніцтва і пераадолення прапаганды, які ўжо прайшоў выпрабаванне часам.
«Яшчэ адзін годны праект - газета «Беларускі веснік». Яе выпускаюць людзі, якія нават не ведаюць адзін аднаго - каб нікога не падставіць. Усё робіцца бясплатна і па сетцы. Газета зробленая "для бабуль" — яна мімікруе пад афіцыйнае выданне. Там няма нічога пра свабоду і ліберальныя каштоўнасці, затое ёсць пра падаражанне прадуктаў і трагедыю Украіны. Вы можаце самі спампаваць любыя нумары, раздрукаваць іх на друкарцы ў сябе дома ці на працы і раскласці ў паштовыя скрыні».
Для таго, каб праект працягваў сваю працу, неабходна арганізацыйная падтрымка ў распаўсюджванні выдання, прафесійная журналісцкая дапамога, фінансавае падсілкоўванне выдання.
Каманда "Беларускага Весніка" шукае крэатыўныя рашэнні пераадолення ўзніклых цяжкасцяў, каб наладзіць рытмічны выпуск газеты. Пажадаем ёй удачы ў гэтай цяжкай, але высакароднай справе.
Іван Трэнін