Так, рашэннем суддзі суда Чыгуначнага раёну Віцебску Святланай Варатынскай ад 2 снежня 2021 году былі аднесеныя да экстрэмісцкіх тelegram-канал і друкаванае выданне пад назвай «Сумленная газета», тelegram-канал «Віцебскі Веснік», Telegram-чат «Віцебскі веснік» і друкаванае выданне «Віцебскі веснік».
У гэтым шэрагу аказаўся інтэрнэт-рэсурс «Рэальныя навіны» і друкаванае выданне «Рэальныя навіны» грамадскага руху «Краіна для жыцця», а таксама тelegram-канал «Shraibman».
У той самы дзень судом Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаныя небяспечнымі для дзяржавы і грамадства тelegram-канал«-ОТПОР-» і тelegram-група з назвай «КУСЬ ЗА БЕЛАРУСЬ».
Днём раней гэтым жа судом тelegram-канал з назвай «Крытыка чыстага розуму» быў прылічаны да ліку экстрэмісцкіх.
Зыходзячы з таго, што рэпрэсіі ў дачыненні да інтэрнэт-СМІ працягваюцца больш за паўтара года і ганенням на крыніцы, якія распаўсюджваюць альтэрнатыўныя палітычныя думкі, не відаць канца, можна сцвярджаць, што гэта не апошнія інфармацыйныя рэсурсы, якія будуць прызнаныя віцебскімі судамі экстрэмісцкімі.
Віталь Кажух