Субота, 05 Лістапад 2022

Хутка пачнецца суд над палітзняволенай Эмай Сцяпулёнак

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Працэс прызначаны на 10 лістапада і пройдзе ў памяшканні суда Міёрскага раёна. Яго ў 11-30 пачне старшыня суда суддзя Ірына Яскевіч і правядзе ўсе паседжанні ў закрытым рэжыме. Следства і пракуратура лічаць, што Эма Антонаўна здзейсніла злачынствы, у рамках ч. 1 арт. 368 (Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ.

Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Міёр Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай «справы Зэльцэра». 

Каля года яна была пад сьледзтвам і ўвесь гэты час знаходзілася пад арыштам. Але нечакана верасні бягучага года палітвязню змянілі меру стрымання: жанчыну перавялі пад хатні арышт. 

7 лістапада Эме Антонаўне павінна выканацца 69 гадоў. 

Іван Чайка