У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з якога вынікала, што Таццяна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўвала і распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы з ТБ «Белсат», якія судом прызнаныя экстрэмісцкімі.
У судовым паседжанні жанчына віну ў здзяйсненні правапарушэння прызнала цалкам і дзейна раскаялася.
Суддзя Кукліна ўлічыла ўсе абставіны справы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала Лапкоўскую спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры 25 базавых велічыняў на суму 1000 рублёў.
Ніна Шумава