Серада, 19 Чэрвень 2024

За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады арыштавалі інжынера

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя Першамайскага раёна Віцебска Андрэй Андрушэнка 23 жніўня мінулага года за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" публікі арыштаваў на 15 сутак Аляксея Люцкага. Пра гэта "правапарушальнік", інжынер электрасувязі "Белтэлекама", нядаўна расказаў у інтэрв'ю беларускаму тэлеканалу ТВ 4 "Віцебск".

Згодна з пастановай суда, супрацоўнікамі міліцыі выявілі, што Андрэй быў падпісаны ў сацыяльнай сетцы на чатыры рэсурсы: "Хартыя97", "Павел Латушка", "Люстэрка" і "Радыё Свабода", якія ўлады ўнеслі ў Рэспубліканскі спіс інфармацыйных матэрыялаў.

Зыходзячы з прадстаўленых доказаў і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Андрушэнка пакараў Люцкага адміністрацыйным арыштам тэрмінам на 15 сутак.

Віталя Булгак