У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні запісана тое, што Сяргей, на сваёй старонцы ў сацсетцы «Аднакласнікі», захоўваў у адкрытым для агляду іншым асобам інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-супольнасцяў: "МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!!!", "Афіцый 97", "SYMBAL.BY" . Гэтыя аб'яднанні раней уладамі былі занесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх.
Мужчына ў судовым паседжанні віну ў здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння прызнаў цалкам. Факт адміністрацыйнага правапарушэння не адмаўляў.
З улікам доказаў і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя Грабоўская падвергла Сліззаева адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе арышту тэрмінам на сем сутак і канфіскавала ў даход дзяржавы мабільны тэлефон «Samsung Galaxy A12»».
Тамара Крамнік