У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, з якога вынікала, што Валеры на сваёй старонцы ў сетцы «Аднакласнікі» меў спасылкі на групы: «STOP LUKA», «Тэлеканал Белсат», «Наша Беларусь», «Афіцыйная група «Хартыі'97», «МАЯ КРАІНА ВОЛЬНАЯ ВЯЛІКАЯ ЕЎРАПЕЙСКАЯ БЕЛАРУСЬ!!!», якія ў розны час улады ўключылі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў цалкам і шчыра раскаяўся ў зробленым.
Абапіраючыся на атрыманыя доказы і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Вязіцкі наклаў на Высоцкага адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічыняў на суму 1200 рублёў.
Дар'я Красавец