Серада, 06 Сакавік 2024

За «экстрэмізм» у сацыяльнай сетцы ўлады арыштавалі работніка гандлю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 26 лютага за падпіску ў сацыяльных сетках на "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы арыштавала на 5 сутак кантралёра-касіра Аляксандра Сінкевіча.

Пры апытанні ў судовым паседжанні Аляксандр не адмаўляў таго, што на ягонай інтэрнэт-старонцы ў сацыяльнай сетцы «Instagram» захоўвалася інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-старонак “Charter97.org” і «Радыё свабода». У судзе мужчына віну не прызнаў, але ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.

Суддзя Яскевіч прызнала ўсе доказы, якія меліся ў справе і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Сінкевіча адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на пяць сутак.

Рыта Грыбава