У судовым паседжанні Ірына прызнала часткова сваю віну ў тым, што яна размясціла і захоўвала на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» спасылку на лагатып «DW» (Deutsche Welle - нямецкая хваля»). Гэты рэсурс раней уладамі быў уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Знайшоўшы ў дзеяннях Асташовай склад адміністрацыйнага правапарушэння, суддзя Балаболава, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП пакарала жанчыну штрафам у памеры дваццаці базавых велічыняў, што складае 800 рублёў.
Галіна Сыравар