Заўважана, што ў базе гэтага “сілавога” рэсурсу знаходзяцца віцебскія журналісты і блогеры. Гэта: Алена Шабуня, Зміцер Лупач, Таццяна Смоткіна, Алена Янушкоўская, а таксама рэдактар аршанскага незалежнага сайта orsha.eu Ігар Казмерчак.
Тамсама знаходзяцца віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Ірына Траццякова.
Больш за палову віцебцаў ў базе зафіксаваны асабістыя дадзеныя актывістаў пратэстнага і апазіцыйнага рухаў. А менавіта: Міхаіла Чамурака, Ганны Федаронак, Сяргея Каваленкі, Дзмітрыя Кулакова, Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, Дзмітрыя Сесіцкага і Таццяны Філімонавай.
У табліцы не пазначана, па якім артыкуле шукаюць чалавека. Замест гэтага - надпіс "расшукваецца па артыкуле КК" і кантактны нумар аддзялення паліцыі. Часам у апісанні паказаны адмысловыя прыметы і фатаграфіі якія адшукваюцца.
Георгій Ротаў