Падставай для складання пратакола стала прыватная перапіска са знаёмым, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы: Людміла Анашкевіч пераслала яму спасылку на артыкул з рэсурса, які абвясцілі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
25 студзеня жанчыну асудзілі да 15-ці сутак арышту. Справу, распачатую паводле ч.2 арт.19.11 КаАП РБ, у судзе Полацка і Полацкага раёна разглядаў суддзя Андрэй Дзергачоў.
Вядома, што гэтаксама 23 студзеня ў Полацку была затрымана яшчэ адна жанчына паважнага ўзросту – Людміла Воўк. Гэта маці Ганны Тукавай, якая 1 верасня 2022г. падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі №1 зладзіла антываенную акцыю. Тукаву затрымалі і двойчы аштрафавалі за несанкцыянаваныя масавыя акцыі – за размяшчэнне выявы ўкраінскага сцяга ў Instagram і за пратэст супраць вайны на лінейцы, куды яна прыйшла разам з дачкой -семікласніцай.
Наталля Загібалава