Пятніца, 26 Студзень 2024

За «экстрэмізм» у сацсетцы ўлады аштрафавалі жыхарку Новаполацка

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Суддзя суда Наваполацка Зінаіда Балаболава 11 студзеня за распаўсюд у сацыяльнай сетцы «экстрэмісцкі» кантэнт пакарала штрафам у памеры 600 рублёў удзельніцу Школы ўсходняга танца "Джан" Вольгу Сачыўку.

У судовым паседжанні стала вядома, што Вольга на сваёй персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» мела спасылкі на інтэрнэт-супольнасць з назвай «STOP LUKA» і, інтэрнэт-старонку з назвай «Belsat». Судом устаноўлена, што гэтыя рэсурсы былі ўключаны ўладамі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Маладая жанчына ў судзе віну і дачыненне да ўчыненага правапарушэння прызнала, на даследаванні доказаў па справе не настойвала.

Таму суддзя Болоболова ў рамках ч.2 арт.19.11 КаАП падвергла Сачыўку адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў памеры пятнаццаці базавых велічынь, што складае 600 рублёў.

Анастасія Футава