У судзе быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое паступіла з мясцовага аддзялення міліцыі, паведамлялася аб тым, што Таццяна ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» размясціла і захоўвала з мэтай распаўсюджвання візуальную інфармацыйную прадукцыю ў выглядзе лагатыпа «TUТ.BY», размешчаную ў відэазапісах з назвамі "Лукашэнка з аўтаматам супраць народа Беларусі", уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судовым паседжанні жанчына не прысутнічала, віну прызнала і хадайнічала аб разглядзе справы ў яе адсутнасць. Таму, суддзя Яскевіч, на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП, падвергла Дзямешку спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры дваццаці базавых велічынь, што складае 800 рублёў.
Раман Яромін