У судзе было ўстаноўлена, што Сяргей у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» «…захоўваў у адкрытым доступе з мэтай распаўсюджвання інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а менавіта славеснае абазначэнне тэлеканала «БелСат», выкананае белым колерам на чорным фоне, якое змяшчае назву канала з чырвонай паласой пасярэдзіне лагатыпа.
У судзе мужчына сваю віну прызнаў і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх работ.
На гэтай падставе суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП падвергнуў Салянка адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ на 40 гадзін і бязвыплатна ў даход дзяржавы канфіскаваў тэлефонны апарат, які належаў яму.
Наталля Карабанава