Серада, 17 Студзень 2024

За «экстрэмісцкі» лагатып улады прымусілі да грамадскіх працаў жыхара Докшыцкага раёна

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Старшыня суда Докшыцкага раёна суддзя Вячаслаў Елісеенка за падпіскі ў сацыяльнай сетцы на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы прысудзіў пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 40 гадзін рабочаму дзяржаўнага прадпрыемства Сяргею Карыпанаву.

У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у якім гаварылася пра тое, што Сяргей на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» захоўваў славеснае абазначэнне тэлеканала «БелСат» у выглядзе яго лагатыпа і спасылкі на іншыя інфармацыйныя рэсурсы, якія ўлады занеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

У судзе мужчына сваю віну прызнаў поўнасцю і выказаў згоду на прымяненне да яго адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе грамадскіх работ.

На гэтай падставе суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт.19.11 КаАП падверг Карыпанава адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе грамадскіх работ на тэрмін 40 гадзін.

Дзмітрый Фондаркін