Серада, 10 Студзень 2024

Віцебскія ўлады завяршаюць у рэгіёне працэс ліквідацыі "шкодных" грамадскіх арганізацый

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

За тры апошнія гады ў Віцебскай вобласці ўлады праз суды ліквідавалі блізка каля ста грамадскіх арганізацый. Апошнімі летась закрытымі сталі тры грамадскія аб'яднанні: Пчаляроў-аматараў "Полацкі мёд", "Наваполацкі клуб шахмат і шашак", "Віцебскі маладзёжны клуб адаптыўнай фізічнай культуры і спорту", Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне "Спартыўны клуб баявых мастацтваў "Тамашы". Ад дзяржавы ініцыятарамі ліквідацыі выступалі чыноўнікі Ўпраўлення юстыцыі Вітаблвыканкама.

У апошні час у арганізацыі пчаляроў-аматараў "Полацкі мёд" знаходзіліся 34 чалавекі, якія на працягу 12 гадоў арганізоўвалі лекцыі для мясцовых уладальнікаў пчальнікоў і праводзілі сумесна з службоўцамі Полацкага райвыканкама кірмаша для рэалізацыі прадукцыі пчалярства.

ГА "Наваполацкі клуб шахмат і шашак" праіснавала шэсць гадоў і пад ягоным «дахам» афіцыйна займаліся інтэлектуальнымі гульнямі 35 прадстаўнікоў моладзі і старэйшага пакалення.

Дзесяць актывістаў "Спартыўнага клуба баявых мастацтваў "Тамашы" на працягу пяці гадоў займаліся правядзеннем спаборніцтваў у тым ліку і міжнародных па караце для дзяцей і юнацтва.

Ягор Фралоў