Паводле дачкі затрыманай, пісьменніцы Ганны Севярынец, спадарыню Таццяну вінавацяць за падпіскі на так званыя "экстрэмісцкія" інфармацыйныя рэсурсы, але гэтыя падпіскі маці нібыта даўно выдаліла. Таксама Ганна Севярынец напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што «мама затрыманая да суда. Калі суд, невядома».
Калі справа насамрэч у «экстрэмісцкіх» падпісках, і на Таццяну Севярынец склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11, то трымаць пад вартай яе могуць да 72 гадзін. Ёсць верагоднасць, што жанчыну выпусцяць на волю раней, уручыўшы позву ў суд. Зрэшты, суд мог адбыцца ўжо сёння, толькі сваякам пра гэта яшчэ нічога не вядома.
Эмілія Лаўчынская
Аўторак, 09 Студзень 2024
Затрымалі Таццяну Севярынец, да суду яна будзе за кратамі
Каля 7-й раніцы да маці палітвязня, пісьменніка і палітыка Паўла Севярынца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны патлумачылі, што ў яе сацыяльных сетках заўважаны падпіскі на інфармацыйныя рэсурсы, прызнаныя ў Беларусі «экстрмісцкімі». Жанчыну забралі з дому і павезлі ў аддзяленне ГУБАЗіК, але адразу папярэдзілі, што потым яна будзе дастаўлена ў Першамайскі РАУС.
Апублікавана ў
Суд
Тэгі: