У судовым паседжанні была агучаная інфармацыя аб тым, што Ніна выкарыстоўваючы свой акавунт у сацыяльнай сетцы «Instagram» стала падпісчыкам «экстрэмісцкіх» суполак «Радыё Свабода», «Люстэрка» і «Белсат». Аднак «правапарушальніца» сваю вінаватасць не прызнала, адмаўляла намер на распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Тым не менш суддзя Юрчанка ўгледзеў у дзеяннях Журавай правапарушэнне і на падставе ч.2 арт.19.11 КаАП падвергнуў яе спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 740 рублёў. Арышт на тэлефон, які належыць Журава, суддзя пакінуў у сіле ў якасці забеспячэння выканання пастановы.
Любоў Шчукіна