Але гэта было некалькі год таму, а зараз мужчыну судзілі па “народным артыкуле” - частцы 2 артыкула 19.11 КаАП РБ (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Падставай завядзення мёрскімі міліцыянтамі адміністрацыйнай справы на Аляксандра Мацура стала захоўванне на яго асабістай адкрытай старонцы ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” відэа тэлеканала “Белсат” і яго лагатыпу.
Падчас судовага пасяджэння Мацур віну прызнаў, але ад дачы тлумачэнняў адмовіўся і пацвердзіў тлумачэнні, дадзеныя мёрскім міліцыянтам пры апытанні.
Так як у Аляксандра Мацура ёсць непаўнагадовая дачка, ён не прыцягваўся раней да адміністрацыйнай адказнасці і мае пастаяннае месца працы – гэта паўплывала на рашэнне суддзі Ірыны Яскевіч. Яна прызначыла яму толькі 5 сутак арышту без канфіскацыі мабільнага тэлефона Redmi, з якога быццам было ўчынена адміністрацыйнае парушэнне.
Валянціна Кох