У судовым паседжанні быў зачытаны пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, у якім значылася, што Алена на сваёй старонцы мела на YouTube-канале спасылку на інфарэсурс «Euroradio Live». Акрамя таго, яна ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» была падпісаная на старонку «Zerkalo.io», а таксама ў яе меўся лагатып «Zerkalo.io».
Судом устаноўлена, што гэтыя рэсурсы ўлады лічаць экстрэмісцкімі і звесткі аб іх размешчаны ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У судзе "правапарушальніца" віну прызнала часткова, не адмаўляла таго, што на яе старонках у сацыяльных сетках "ВКонтакте" і "YouTube" меліся агучаныя падпіскі, але яна не лічыць, што такім чынам распаўсюджвала экстрэмісцкія матэрыялы.
Аднак суддзі Балаболавай было дастаткова прадстаўленым работнікамі міліцыі доказаў у здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП пастанавіла пакараць Марцанюк арыштам на 15 сутак.
Ніл Ермакоў