У гэты самы час міліцыя канстатуе рост злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці, улады праводзяць інфармацыйныя і тлумачальныя кампаніі пра паводзіны дзяцей у сацыяльных сетках і на вуліцы – што варта рабіць, каб не стацца ахвярай педафілаў.
А ў Полацку за правапарушэнне, якое мае выразны сэксуальны падтэкст, суд дае мінімальны штраф памерам 72 рублі. Хаця санкцыі нават гэтага «хуліганскага» артыкула дазваляць прымяненне штрафа да 30 базавах велічынь, або грамадскія працы і нават арышт.
Марыя Якаўлева
Нядзеля, 29 Кастрычнік 2023
Чаго нельга педафілу, тое можна хулігану?
У Полацку на прыпынку грамадскага транспарту па вуліцы Калініна незвярозы грамадзянін заляцаўся да малалетняй дзяўчынкі – спрабаваў абняць, лез цалавацца. На думку суддзі Яніны Марцулевіч, гэтым ён «выразіў непавагу да грамадскасці». Яна пакарала жыхара Полацка самым найменшым штрафам – 2 базавыя велічыні, прызнаўшы яго вінаватым у дробным хуліганстве паводле арт. 19.1 КаАП.