Двум «нафтанаўцам» Балаболава прысудзіла па 13 сутак арышту за наяўнасць на старонках ў «Одноклассниках» адной або некалькіх «экстрэмісцкіх» спасылак. Яшчэ аднаго калегу арыштавалі на 15 сутак за рэпосты з трох «экстрэмісцкіх крыніц». Усе трое асуджаны паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.
Паводле міліцэйскіх пратаколаў, міліцыянты заўважылі прыкметы правапарушэння месяц таму, 15 верасня, але практычна месяц чакалі зручнага моманту – напэўна, каб затрымаць усіх трох чалавек за адзін раз.
Яшчэ аднаго работніка «Нафтана» суд прызнаў вінаватым у «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП. Непасрэдна ў дзень затрымання на ягонай старонцы «ВКонтакте» знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белымі сцягамі і надпісам «Белорусский протест: цепи без солидарности». Свае віны падсудны не прызнаў.
Ларыса Ралько