Затрыманні адбываліся цягам усяго дня, з 10.00 да 18.30. Ноч затрыманыя правялі пад вартай, а назаўтра суддзя Зінаіда Балаболава прызнала іх вінаватымі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай інфармацыі» паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП.
У Банку судовых рашэнняў выкладзены судовыя пастановы ў адносінах да 8-мі чалавек, у тым ліку дзвіх жанчын, якім Зінаіда Балаболава прысудзіла па 15 сутак арышту.
Гэта Алена Марцанюк, Ірына Баранава, Дзмітрый Тамчонак, Аляксей Стома, Аляксандр Парчынскі, Андрэй Шкірэнка, Ігар Камека, Юрый Лінкевіч.
Таксама 7-га верасня суддзя Зінаіда Балаболава судзіла па ч.2 арт.19.11 жыхарку Наваполацка Вольгу Драздову, але вынік пакуль не вядомы.
МІхаіл Кіслік