Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў знаходзіцца ў віцебскім СІЗА -2 з 9 лютага. Яго затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі, сілавікі забралі мабільныя тэлефоны і відэакамеру. Таксама быў праведзены ператрус па месцы прапіскі ягонай жонкі, адкуль забралі ноўтбук і два тэлефоны. Праз некалькі дзён, калі Лазараў ужо быў за кратамі, ператрус прайшоў і на кватэры, якую на здымнай кватэры, дзе мужчына жыў у апошні час. якую здымаў Лазараў. 28 сакавіка 2023г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Вячаслава лазарава палітычным зняволеным.
У адзін дзень з ім праваабаронцы прызналі палітвязнем і ягонага калегу Паўла Падабеда – таксама відэааператара, якога звінавацілі ў супрацоўніцтве з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. 30 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадзскім судзе Падабеда пакаралі 4 гадамі пазбаўлення волі – па тым жа артыкуле 361-4 КК РБ.
Таццяну Пыцько, жонку Вячаслава Лазарава, затрымалі 6 чэрвеня, праз некалькі месяцаў пасля мужа. Паводле першапачатковых звестак, жанчыне прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Але, як вынікае з абвесткі ў судовым раскладзе, судзіць Таццяну будуць па тым самым артыкуле, што і Вячаслава. Жанчыну вінавацяць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, яе мужа – таксама ў спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, але «здзейсненым групай асобаў па папярэдняй дамоўленасці).
Таццяна Пыцько таксама мае статус палітычнай зняволенай , адпаведную заяву беларускія праваабаронцы прынялі 21 чэрвеня 2023г. На момант затрымання яна была дэкрэце – даглядала агульную з Вячаславам дачку Еву. Дзяўчынцы быў усяго год і адзін месяц, калі яе разлучылі з маці. Апеку над ёй аформілі сваякі Таццяны. Двое старэйшых дзяцей ад першага шлюбу засталіся на выхаванні ў роднага бацькі.
Марыя Клімянок