Следчыя органы ўстанавілі, што Канстанцінаў будучы дэпутатам і намеснікам старшыні Аршанскага райвыканкама ў перыяд з 08.11.2018 па 20.04.2022 патрабаваў і бязвыплатна атрымаў дызельнае паліва ад кіраўнікоў 8 сельскагаспадарчых арганізацый і прадпрыемстваў раёна.
Суд пагадзіўся з высновамі следства і ўгледзеў у дзеяннях былога чыноўніка перавышэння службовых паўнамоцтваў. А таксама тое, што ён прычыніў шкоду дзяржаўным інтарэсам, падарваў аўтарытэт і прэстыж дзяржулады, нанёс буйную шкоду грамадзянам і сельскагаспадарчым арганізацыям і прадпрыемствам Аршаншчыны на суму 8,2 тыс. рублёў.
Пасля судовага следства суд прыйшоў да высновы, што Канстанцінаў здзейсніў злачынства па ч.3 арт.426 (Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) КК і вырашыў пакараць яго пазбаўленнем волі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады. Суд таксама вырашыў маёмасць абвінавачанага, аўтамабілі Nissan Pathfinder і Great wall Haval M4 ды іншыя каштоўныя рэчы лічыць арыштаванымі да выканання прысуду ў частцы дадатковага пакарання ў выглядзе штрафу.
Пры пастаноўцы прыгавору суддзя Цыклінская ўлічыла былыя чыноўніцкія заслугі падсуднага. А менавіта тое, што ён поўнасцю кампенсаваў урон, станоўча характарызуецца з боку кіраўніцтва Аршанскага райвыканкама, з'яўляецца дэпутатам тэрытарыяльнага ўзроўню і неаднаразова выходзіў пераможцам раённых спаборніцтваў і вырашыў адтэрмінаваць пакаранні Канстанціву ў выглядзе пазбаўлення волі на тры гады.
Вольга Кузьміна