Пад час паседжання Надзея Мікалаеўна заявіла аб тым, што не праводзіла не распаўсюджвала экстрэмізму, а таксама не супраціўлялася работнікам міліцыі пры складанні адміністрацыйных пратаколаў.
У скарзе Куканос аспрэчыла законнасць і абгрунтаванасць прынятай па справе пастановы, паколькі адміністрацыйны працэс вёўся работнікамі міліцыі, якім яна заявіла адвод, і ён не быў разгледжаны.
Актывістка патлумачыла суду, як былі сфальсіфікаваныя супрацоўнікамі міліцыі доказы па яе справе. Акрамя таго, было парушана яе права на абарону ў судовым паседжанні, паколькі справа разгледжана ў яе адсутнасць. Зыходзячы з гэтых фактаў яна прасіла абласны суд адмяніць пастанову суда першай інстанцыі, а адміністрацыйную справу спыніць.
Суддзя Іванова пагадзілася з меркаваннем міліцыі, што факты захоўвання Куканос ва «Вконтакте» тэкстаў «Zerkalo.io» і ў «Аднакласнікі» «Афіцыйная група Хартыя97», якія прызнаныя ўладамі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таму яна палічыла вінаватасць Куканос у здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных арт.24.3, ч.2 арт.19.11 КаАП, даказанай і пакінула пастанову, вынесеную судом першай інстанцыі без змены, а скаргу без задавальнення.
Ніна Прастак