«Спартыўны клуб «Тыгр», дзе дзеці школьнага ўзросту займаліся тхэквандо быў адкрыты ў 2009 годзе. Трэнеры клуба за чатырнаццаць гадоў яго існавання прышчапілі любоў да гэтага віду спорту ў некалькіх сотняў маладых беларусаў і беларусак.
Віцебская абласная федэрацыя хакея была зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання ў 2006 годзе. Раней яе ўзначальвалі начальнікі УУС Віцебскага аблвыканкаму. На момант яе ліквідацыі старшынёй федэрацыі з'яўляўся экс-рэктар Віцебскага медуніверсітэта Анатоль Шчасны. На 1 студзеня 2022 года ў федэрацыі налічвалася 78 чалавек.
Грамадскае аб'яднанне "Віцебскі гарадскі фонд дапамогі ветэранам спорту і перспектыўным спартсменам" было зарэгістравана больш за 26 гадоў таму, у снежні 1996 года.
Дарэчы, у офісе арганізацыі 12 траўня 2020 года адбылася сустрэча віцебскіх палітычных актывістаў са старшынём апазіцыйнай партыі "Беларуская сацыял-дэмакратычнага Грамада" Сяргеем Чарачнем. У час сходу палітык пацвердзіў свой намер балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі і прапанаваў прысутным увайсці ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для вылучэння яго на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Паводле справаздачы аб дзейнасці Віцебскага абласнога парусна-маторнага клуба "Агра" за 2020 год у складзе арганізацыі лічыліся 10 чалавек, грашовых сродкаў клуб не атрымліваў і мерапрыемстваў не праводзіў.
Міхаіл Ільін