Дзяўчыну ў жніўні 2022-га этапавалі з Расіі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН. Цяпер яе абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку — у "стварэнні або кіраўніцтве тэрарыстычнай арганізацыяй". Справу разглядаюць у закрытым рэжыме, сёння адбываецца 8-ае пасяджэнне.
Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамляецца, што Яна праходзіць па тром эпізодам, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі і кіраўніцтва незаконным фармаваннем".
Каб падтрымаць палітзняволеную дзяўчыну, трэба грашовыя пераводы, пасылкі і тэлеграмы дасылаць на адрас: СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск, Яне Вітальеўне Пінчук.
Ніл Жукавец