У апошні час у Глыбоцкім раёне праваахоўнікі практыкуюць прысутнасць патэнцыйных парушальнікаў закону ў судовых працэсах, падчас якіх разглядаюцца крымінальныя справы, звязаныя з незаконным абаротам наркатычных рэчываў.
Так, 18 траўня ў будынку суда Глыбоцкага раёна суддзя Андрэй Тарасевіч у адкрытым паседжанні разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара раённага цэнтра крымінальную справу. Ён абвінавачваўся ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь за незаконнае без мэты збыту захоўванне наркатычных сродкаў.
У зале суда прысутнічалі непаўналетнія, у адносінах да якіх работнікі мясцовай міліцыі праводзяць індывідуальную прафілактычную работу па недапушчэнні ў маладзёжным асяроддзі злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных рэчываў. Суправаджаў маладых людзей участковы інспектар Глыбоцкага РАУС капітана міліцыі Сяргей Напорка.
Сумнеўна, што падобныя "педагагічныя метады" будуць спрыяць адхіліць маладых людзей ад "наркатычнага бізнесу". І сапраўды гэтая стратэгія не прыносіць хуткага станоўчага выніку.
У красавіку бягучага года было завершана следства ў адносінах да двух жыхароў Віцебшчыны. Са снежня 2021 года 18-гадовая навучэнка каледжа горада Віцебска і 15-гадовы школьнік з гарадскога пасёлка Шуміліна размаўлялі з "куратарамі" ў месэнджэры Telegram.
Там яны атрымлівалі каардынаты буйных партый псіхатропнага рэчыва. Забраўшы псіхатроп са схованак, яны расфасоўвалі яго на дробныя дозы і рабілі закладкі на тэрыторыі Віцебску. Зрабіўшы справаздачу аб праведзенай працы, абвінавачаныя атрымлівалі за яе грашовую ўзнагароду.
Для таго, каб спыніць масавае ўцягванне моладзі ў распаўсюджванне наркатычных сродкаў усе намаганні праваахоўных органаў неабходна засяродзіць на буйных пастаўшчыках "адурманваючага зелля", а на дробных распаўсюджвальніках, якімі з'яўляюцца маладыя жыхары рэгіёну і шукаюць магчымасць лёгкага заробку.
Павел Жукаў