Суд Чыгуначнага раёну Віцебску ў 2021 годзе вынес 25 рашэнняў у дачыненні да 54 медыярэсурсаў. Суд Кастрычніцкага раёну прыняў 21 рашэнне ў дачыненні да 21 тэлеграм-каналу. Суд Першамайскага раёну зрабіў гэта адзін раз і прызнаў наяўнасць экстрэмісцкіх матэрыялаў у адным інтэрнэт-рэсурсе.
Калі казаць пра выніковасць, то далей ідуць раённыя суды Віцебскай вобласці, якія прынялі рашэнні па 16 рашэнняў у дачыненні да 16 ТГ. Так, суд Наваполацку прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі 5 рэсурсаў, суд Гарадоцкага раёну – 3, Расонскага і Лепельскага па 2, суд Дубровенскага, Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага і Мёрскага раёнаў – па адным.
Ініцыятарамі прыняцця судамі рашэнняў па прызнанні матэрыялаў экстрэмісцкімі былі 7 упраўленне (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь або органы пракуратуры.
Павел Жукаў