Да вынясення прысуду ў судовым паседжанні былі паўторна даследаваныя паказанні Юліі Кашаверавай, якія мелі пэўныя разыходжанні, а таксама параўнаныя два відэазапісы, пададзеныя рознымі бакамі судовага следства.
Як вынікае з канчатковага выраку, суд улічыў аргументацыю, выказаную адвакатам падчас слухання 23 лютага. Замест шасці гадоў зняволення, запатрабаваных пракуратурай паводле ч. 2 арт.339 («Злоснае хуліганства»), дзеянні Юліі Кашаверавай былі перакваліфікаваныя на частку 1 арт. 339 («Хуліганства»).
У тэрмін пакарання суд залічыў Кашаверавай час знаходжання пад вартай ад 20 кастрычніка 2020 году да 22 лютага 2021 году.
Суддзя Сяргей Будрэвіч адмовіў у задавальненні грамадзянскага пазову пракурору гораду Віцебску, заяўленага ў інтарэсах аўтагаспадаркі УУС аблвыканкаму. Арышт, накладзены на прыватныя рэчы асуджанай Кашаверавай, суд адмяніў.
С. Горкі