Тэрмін адбывання пакарання суд залічыў з моманту затрымання 30 верасня, а арышт накладзены на маёмасць Андрэя Цімафеенкі адмяніў. Вырак суду можа быць абскарджаны ў Віцебскім абласным судзе.
«Эмоцыі цераз край! Пракурор патрабаваў пяць гадоў – гэта па-за межамі здаровага сэнсу. Далі два. За што? За тое, што Андрэй адхіліў афіцэра ад чалавека, якому той наносіў удар па спіне. Гэта хіба справядлівасць? Гэта поўнае бязмежжа, якое адбываецца ў нашай краіне! Народ сыты гэтым па самае горла. Няўжо яны гэтага не разумеюць?..» – кажа сяброўка сям'і, якая прысутнічала на абвяшчэнні прысуду.
«На відэа нават не штуршок, а адсоўванне. Тым больш што вайскоўцы самі справакавалі гэтыя дзеянні. Калона ішла і нікога не чапала. Я лічу, што гэта палітычна матываваны працэс. Гэта першая такога кшталту крымінальная справа ў Віцебску, таму ёсць загад зрабіць працэс паказальным», – падзяліўся меркаваннем яшчэ адзін слухач на працэсе.
«Андрэй проста абараніў чалавека. Тут словаў няма – гэта поўнае беззаконне па выніках вынесенага прысуду! Словаў няма, пасадзілі сумленнага, прыстойнага чалавека, сем’яніна», – дадаў.
Жонка асуджанага, а таксама ягоная адвакатка ад каментароў адмовіліся.
С. Горкі